МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
Знiклым i дачасна знiкаючым вескам i весачкам, яе жыхарам, хто яшчэ застауся у жывых, са скрухай i душэўным болем прысвячаю.
Аўтар.
Пасярод ночы, у кароткім промільгу між сном і трызненнем, яна ўлавіла
якісь гук з боку кухні, як штось глуха ляснула, пасля мякка, акурат на снег за вакном шлёпнула з грушы мёрзлая дзічка, нешта кранулася падлогі.
Намаганнем волі яна прыўзняла трохі галаву, выбавіла вушы з ваўнянай хусткі, каб лепш чуць. “Няўжо зноў бац упанадзіўся, лазіць па стале, шукае чаго па кутах? — апякла думка. — Божачка, няўжо да мяне скора дабярэцца, прывядзе ненажэрную сваю хеўру?!”
Хацелася б ведаць, колькі ўжо часу, але высоўваць рукі з-пад ватнай коўдры, каб глянуць на сцяну, дзе вісеў круглы, на батарэйцы, гадзіннік, які нячутна адлічваў хвіліны і гадзіны, не рашылася. “Кепска, што без бою, — са шкадаваннем зноў падумала пра даваенныя яшчэ ходзікі, у цёмным, са шклом, футарале, што мёртва Бог ведае колькі часу пыляцца збоку ля бажніцы. — Як хораша яны білі, адлічвалі кожныя паўгадзіны”.
Трэба было жыць (раман)
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
1
— Як жа ты так, сынок? Божа ж мой... Трэба ж асцярожненька. Маці нахінаецца ля Вадзіма, падымае яго босую нагу, падолам доўгай даматканай спадніцы выцірае змешаную з пылам кроў, разглядае ранку на большым пальцы. Ранка, ачышчаная ад гразі, крывавіць яшчэ болей, і Вадзім не ведае, плакаць ці не. Хочацца заплакаць, хочацца, каб яго пашкадавалі. Але, бачачы зблізку стомлены, як не ўчарнелы матчын твар, ён толькі моршчыцца і ўжо сам суцяшае маці: ДАЛЕЙ (y zip)
ЧАСТКА ДРУГАЯ
1
Верка пакіне іх ужо заўтра. Яна, бы цень, сноўдалася па пустой, нязвыкла пустой хаце, штохвіліны паглядвала ў акно, на вуліцу, пасля садзілася на зэдлік, нешта доўга думала. Вадзіму з печы бачна было, які заклапочаны, які маркотны ў Веркі твар, і яму ўжо шкода было не гэтак сябе, як сястру, і нават карцела сказаць ёй, сказаць тое, што ўсе гэтыя дні ажно рвалася, прасілася з душы: «А можа, не трэба, га, Верка?.... ДАЛЕЙ (y zip)
Арышт настаўніцы
Урывак з рамана.
У хату, не пастукаўшыся, зайшла, напусціўшы клубы марознай пары, Клаўдзя, іхняя паштарка. Верка ўсхапілася з шлабана, чамусьці занепакоілася. Ведала, што пісьма ад Колі яшчэ не павінна быць, бо толькі тыдзень як атрымала. Хіба мо ад Славіка з таго яго Сувораўскага вучылішча?
ДАЛЕЙ
Родны парог
Апавяданне
...Увесь той дзень і ноч, як іх з Лесікам забралі, Вольга жыла чаканнем бяды.
Перад гэтым, у глухую поўнач, калі за сценамі шалеў вецер, біў у шыбы сухімі жменямі снегу, а недзе ля лесу вылі ваўкі — была якраз піліпаўка, — на хутар завітаў Іван. З ім прыйшлі яшчэ трое партызан.
ДАЛЕЙ
Арышт
Юзiк, як яго нi чакалi, колькi нi ўзiралiся ў акно, нi ўслухоўвалiся ў любы шолах i шоргат ад вулiцы, не прыбег, не з'явiўся ў доме нi ў гэту ноч, нi назаўтра i нi паслязаўтра. Верка ўжо зусiм звялася, амаль нiчога не ела, праўда, трохi пiла i злазiла з печы, толькi калi прыспiчвала за хлеў. Вадзiму было хоць разарвiся. Добра яшчэ, выручала Лiда. ДАЛЕЙ