Ад
аўтара
“Галаброды
гэта другая
частка
дылогіі, якую
я пісаў хоць і
са значнымі
перапынкамі,
але ні на ёту
не
адступаючы
ад галоўнай
задумы. Хто
чытаў раман “Трэба
было жыць”,
што вытрымаў
некалькі
выданняў, у
тым ліку і ў
серыі “Школьная
бібліятэка”,
павінен
памятаць,
якім
пакручастым
і пакутным
шляхам
дабіраўся
галоўны
герой твора
Вадзім Гурко
на новае сваё
месца
жыхарства
да старэйшай
сястры Веркі.
Яна, сястра,
рана
выскачыла
замуж і з’ехала
са сваім
суджаным
Юзікам у
адзін з
раёнаў
Заходняй
Беларусі, каб
там сумесна
ладзіць
новае жыццё.
Гэта былі
першыя гады
пасля
крывавай
вайны, якая ва
ўсіх герояў
пакінула ў
сэрцах і
душах
адметны
рубец: Верка
развіталася
з магіламі
самых
дарагіх ёй
людзей
бацькі, маці,
меншага
браціка Лёвы,
а Юзік быў
рэпатрыяваны
з
Беласточчыны
(паводле
заключанай 16
жніўня 1945 года
дамовы паміж
СССР і
Польшчай аб
савецка-польскай
дзяржаўнай
мяжы, згодна з
якой з БССР у
Польшчу было
перададзена
семнаццаць
раёнаў
Беластоцкай
вобласці і
тры раёны
Брэсцкай
вобласці).
Аўтар
не ставіў
мэты
заглыбляцца
ў перыпетыі
заключэння
той дамовы,
што груба і
цынічна
ігнаравала
тэрытарыяльную
цэласнасць
Беларусі, але
і кідала на
волю лёсу
тысячы і
тысячы
беларусаў,
якія
спрадвеку
жылі на
Беласточчыне,
пусцілі там
глыбокія
карані, а
зараз
апынуліся
між небам і
зямлёй.
На
прыкладзе
дзвюх сем’яў
Юзіка і яго
былога
аднасяльчаніна
Броніка я
стараўся
паказаць, як
цяжка, а то і
трагічна
складваўся
лёс
выгнаннікаў
на новай
зямлі, яшчэ
пакуль што
вольнай ад
суцэльнай
калектывізацыі.
Небяспека ў
адносінах да
гэтых людзей
зыходзіла,
апроч часта
гвалтоўнага
прымусу ісці
ў калгасы, ад
бясчынстваў
энкавэдыстаў,
рэйдаў
знішчальных
атрадаў, якія
паўсюль
шукалі
ворагаў
савецкай
улады і…
любой цаной
знаходзілі.
Тым самым
апраўдвалі
сваё
існаванне і
свой хлеб. У
выніку
знявечаныя
душы,
зламаныя
лёсы многіх і
многіх зусім
нявінных
людзей.
Вір
народнага
жыцця
уцягнуў у
свой паток і
Вадзіма. Што
бачачы на
свае вочы, што
чуючы, хлапец,
ужо
старшакласнік,
усё
прапускае
праз сваё
сэрца і нервы.
І яны ў яго
здаюць,
беспрытомнага
Вадзіма
кладуць у
бальніцу…